:

Грамадзянства

Інфармацыя аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь

Грамадзянства Рэспублікі Беларусь — гэта ўстойлівая прававая сувязь чалавека з Рэспублікай Беларусь, якая выяўляецца ў сукупнасці іх узаемных правоў, абавязкаў і адказнасці, заснаваная на прызнаннi i павазе годнасцi, асноўных правоў і свабод чалавека.

Грамадзянства Рэспублікі Беларусь з'яўляецца неад'емным атрыбутам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

Пражыванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы само па сабе не вядзе да страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Заключэнне або скасаванне шлюбу грамадзянінам Рэспублікі Беларусь з грамадзянінам іншай дзяржавы або асобай без грамадзянства само па сабе не цягне набыцця мужам і жонкай грамадзянства Рэспублікі Беларусь або яго спынення. Грамадзянамі Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца:

асобы, якiя знаходзяцца ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь на дзень уступлення ў сілу Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 жнiўня 2002 г. «Аб грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь»;

асобы, якія набылі грамадзянства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з названым Законам.

Дакументам, якi пацвярджае грамадзянства Рэспублiкi Беларусь, з'яўляецца пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або іншы дакумент, які змяшчае ўказанне на грамадзянства Рэспублiкi Беларусь.

За асобай, якая з'яўляецца грамадзянiнам Рэспублiкi Беларусь, не прызнаецца прыналежнасць да грамадзянства замежнай дзяржавы, калi iншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць таксама іншае грамадзянства, не могуць на гэтай падставе быць абмежаваны ў правах, ўхіляцца ад выканання абавязкаў цi вызваляцца ад адказнасці, якія вынікаюць з грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Дзіця набывае грамадзянства Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, калі на дзень нараджэння дзіцяці хоць бы адзін з бацькоў дзiцяцi знаходзiцца ў грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь незалежна ад месца нараджэння дзіцяці. Грамадзянства Рэспублікі Беларусь страчваецца:

з прычыны добраахвотнага набыцця асобай да 17.08.2002 грамадзянства іншай дзяржавы, калі іншае не было прадугледжана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь;

з прычыны паступлення асобы на вайсковую службу, службу ў паліцыю, органы бяспекі, юстыцыі ці іншыя дзяржаўныя органы замежнай дзяржавы (неабходна правядзенне працэдуры вызначэння прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь);

па заяве бацькоў (адзiнага з бацькоў) у адносiнах да дзiцяцi, якое набыло па нараджэнні нароўнi з грамадзянствам замежнай дзяржавы грамадзянства Рэспублiкi Беларусь. Страта грамадзянства Рэспублікі Беларусь дзіцем ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў дапускаецца толькі са згоды дзіцяці, выяўленага ў пісьмовай форме і натарыяльна засведчанага.

Інфармацыя для грамадзян, якія выехалі з краін былога Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (далей — СССР) на жыхарства за мяжу да 12 лiстапада 1991 года

Грамадзянамі Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца асобы, якія раней знаходзіліся ў грамадзянстве былога СССР, не набылi замежнае грамадзянства да 17.08.2002 года, лічыліся асобамі, якія пастаянна пражываюць (г.зн. якія прапісаны альбо якія не аформілі дазвол на пастаяннае жыхарства за межамі Беларусі) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на 12 лістапада 1991 года, хоць фактычна і пражываюць за мяжой.

Дадзеныя грамадзяне могуць:

атрымаць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь па месцы рэгістрацыі ў Беларусі;

аформіць пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь (у Пасольстве), а затым пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь серыі РР (праз Пасольства, не выязджаючы ў Беларусь);

аформіць дакументы на выхад з грамадзянства Рэспублікі Беларусь (па месцы рэгістрацыі ў Беларусі, альбо ў Пасольстве — пасля афармлення пастаяннага пражывання і дакументавання пашпартам).

У выпадку выпіскі з месца жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь да 12 лiстапада 1991 года названыя асобы грамадзянамі Рэспублікі Беларусь не з'яўляюцца (неабходна правядзенне працэдуры вызначэння прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь).

Інфармацыя для грамадзян, якія выехалі на жыхарства за мяжу (на часовае або пастаяннае) і набылі замежнае грамадзянства да 17 жніўня 2002 года

Грамадзяне, якія набылі замежнае грамадзянства да 17 жніўня 2002 года, страцілі грамадзянства Рэспублікі Беларусь. Дадзеных асобам неабходна звярнуцца ў консульскі аддзел Пасольства для правядзення працэдуры праверкі прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Информация для граждан, которые выехали на жительство за рубеж и приобрели иностранное гражданство после 17 августа 2002 года

Гражданин, который выехал до 12 ноября 1991 года из Республики Беларусь на жительство за границу без оформления в паспортно-визовой службе (подразделении по гражданству и миграции) Республики Беларусь разрешения на выезд на постоянное жительство за рубеж либо выехал на жительство за рубеж после 12 ноября 1991 года (на временное или постоянное) и который приобрел иностранное гражданство после 17 августа 2002 года, являются гражданами Беларуси.

Дадзеныя асобы ва ўстаноўленым парадку могуць:

альбо атрымаць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь па месцы рэгістрацыі ў Беларусі;

альбо аформіць пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь (у Пасольстве), а затым пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь серыі РР (праз Пасольства, не выязджаючы ў Беларусь);

альбо аформіць дакументы на выхад з грамадзянства Рэспублікі Беларусь (па месцы рэгістрацыі ў Беларусі, альбо ў Пасольстве — пасля афармлення ПМЖ і дакументавання пашпартам).

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці