:

Выпатрабаванне афіцыйных дакументаў

Выпатрабаванне афіцыйных дакументаў з Рэспублікі Беларусь

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства могуць запатрабаваць праз Пасольства Рэспублікі Беларусь у Нігерыі архіўныя даведкі, копіі дакументаў, якія выдаюцца органамі ЗАГС Рэспублікі Беларусь (пасведчання аб нараджэнні, аб заключэнні шлюбу, аб скасаванні шлюбу, аб смерці) і іншымі дзяржаўнымі ўстановамі Беларусі (даведкі аб адсутнасці судзімасці і інш.).
Для выпатрабавання дакумента ў Пасольства неабходна прадставіць:

заяву;

пашпарт заяўніка;

два запоўненых асобніка анкеты на кожны запатрабуемы дакумент;

консульскі збор у памеры 35 еўра (для грамадзян РБ) / 70 еўра (для iншых асоб).

Не падлягаюць выпатрабаванню працоўныя кніжкі, ваенныя білеты, пасведчанні асобы, пасведчанні на права кіравання аўтатранспартнымі сродкамі.

Не падлягаюць задавальненню хадайніцтва прыватных асоб па выпатрабаванню:

паўторных пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, калі яны аформленыя не на заяўніка, а на іншых асоб;

сведчанняў аб заключэнні шлюбу, калі шлюб скасаваны (можа быць выдадзена адпаведная даведка);

пасведчанняў аб нараджэньні на памерлых.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці