:

Афармленне пастаяннага пражывання


Дадзены падзел прызначаны для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія часова выехалі за мяжу і прынялі рашэнне пастаянна там пражываць.

Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у такім выпадку прадугледжана трохступеньчатая працэдура:

1 этап: афармленне дазволу на пастаяннае пражыванне за межамі РБ

2 этап: атрыманне пашпарта спецыяльнай серыі

3 этап: пастаноўка на пастаянны консульскі ўлік у Пасольстве

УВАГА:

Перш за ўсё, просім звярнуць увагу на тое, што ў гэтай працэдуры ўсе этапы звязаны з асабістай прысутнасцю пры падачы дакументаў.

Усе дакументы, якія выдадзены кампетэнтнымі органамі замежнай дзяржавы, перад прадстаўленнем ў Пасольства патрабуюць натарыяльна заверанага перакладу на беларускую або рускую мову і консульскай легалізацыі.

Працэс афармлення пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь і атрымання пашпарта серыі РР з'яўляецца працяглым (не менш за шэсць месяцаў) і звязаны з пэўнымі фінансавымі выдаткамі (парадку 225 еўра).

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці