:

Аб сустрэчах Пасла В.Брыля падчас візіту ў г.Дуала (Камерун)

22.02.2022 г.

21.02.2022 адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Нігерыі і па сумяшчальніцтве ў Камеруне В.Брыля з кіраўніком аддзялення Міністэрства знешніх сувязей Камеруна ў г.Дуала Жэрвэ Бэндзі-Эдзімбі.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі наяўны стан і перспектывы развіцця беларуска-камерунскіх адносін, у тым ліку пытанне падтрымкі Камерунам кандыдатуры Беларусі на выбарах у Савет Міжнароднага саюза электрасувязі. Таксама абмяркоўвалася магчымасць арганізацыі візіту ў Беларусь Міністра знешніх сувязей Камеруна і падпісанне міжурадавага пагаднення аб супрацоўніцтве.

22.02.2022 Пасол В.Брыль сустрэўся з губернатарам Прыбярэжнага рэгіёну Камеруна Самуэлем Дзібуа.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Камерунам, у тым ліку супрацоўніцтва ў сферах сельскай гаспадаркі і адукацыі, пастаўкі ў рэгіён беларускай камунальнай тэхнікі.

Таксама адбылася сустрэча Пасла В.Брыля з рэктарам Універсітэта г.Дуала прафесарам Маглуарам Андоа.

На сустрэчы бакі абмеркавалі супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў сферы адукацыі, а таксама перспектывы міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння.

Акрамя таго, Пасол В.Брыль сустрэўся са старшынёй Гандлёва-прамысловай, горнаруднай і рамеснай палаты Камеруна Крыстофам Экенам.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва па лініі гандлёва-прамысловых палат Беларусі і Камеруна. Беларускі бок нагадаў аб раней перададзеным праекце пагаднення аб супрацоўніцтве паміж абедзвюма палатамі. Акрамя таго, Пасол Беларусі перадаў К.Экену запрашэнні наведаць разам з камерунскімі бізнес-коламі 32-ю Міжнародную спецыялізаваную выставу «Белагра-2022» (г. Мінск, чэрвень 2022 г.), а таксама трэці Беларуска-Афрыканскі эканамічны форум (г. Каір, май 2022 г.).

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці