:

Аб адкрыцці Ганаровага консульства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Камерун

14.01.2021 г.

13 студзеня 2021 г. у г. Дуале адбылася афіцыйная цырымонія ўступлення на пасаду і адкрыцця офіса Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Камерун Ігара Калеснікава.

Даведачна:
Калеснікаў Ігар Васільевіч – грамадзянін Рэспублікі Беларусь, лекар па адукацыі. Пражывае на тэрыторыі
Камеруна з 1995 года. З'яўляецца выканаўчым дырэктарам камерунскай кампаніі «GROUP FORM S.A.R.L», якая ажыццяўляе продаж і сэрвіснае абслугоўванне медыцынскай тэхнікі на тэрыторыі Камеруна. Займаецца прыватнай урачэбна-хірургічнай практыкай у г.Дуале. Шырока вядомы ў бізнес-колах Камеруна.

Падчас цырымоніі губернатар Прыбярэжнага рэгіёну Камеруна Самуэль Дзібуа ўручыў Ганароваму консулу Рэспублікі Беларусь Ігару Калеснікаву консульскую экзекватуру. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства знешніх сувязяў Камеруна і Пасольства Беларусі ў Нігерыі, органаў выканаўчай і судовай улады, бізнес-колаў і СМІ.



14 студзеня адбылася сустрэча Ганаровага консула Ігара Калеснікава і прадстаўніка Пасольства Беларусі ў Нігерыі з губернатарам Прыбярэжнага рэгіёну Камеруна Самуэлем Дзібуа, падчас якой бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Камерунам. Губернатар выказаў зацікаўленасць наведаць Беларусь для азнаямлення з яе эканамічным патэнцыялам.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці