
19 красавіка 2021 г. Пасол Беларусі ў Нігерыі і ў Кот-д'Івуары па сумяшчальніцтве В.Брыль сустрэўся з прэзідэнтам Гандлёва-прамысловай палаты Кот-д'Івуара Фаманам Турэ.

У ходзе сустрэчы Паслом праведзена прэзентацыя вытворчага і экспартнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, а таксама магчымасцяў БелГПП. Івуарыйскаму боку перададзена пісьмо старшыні БелГПП У.Улаховіча, якое змяшчае запрашэнне для прадстаўнікоў Гандлёва-прамысловай палаты Кот-д'Івуара і івуарыйскага бізнесу наведаць Рэспубліку Беларусь, а таксама праект пагаднення аб супрацоўніцтве паміж абедзвюма палатамі