Аб сустрэчы Пасла В.Брыля з кіраўніком Прагрэсіўнай асацыяцыі ўсіх фермераў Нігерыі

 

16 снежня Пасол Беларусі ў Нігерыі В.Брыль сустрэўся з кіраўніком Прагрэсіўнай асацыяцыі ўсіх фермераў Нігерыі О.Дугласам.



У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі магчымасці закупкі нігерыйскім бокам сельскагаспадарчай тэхнікі беларускай вытворчасці, перспектывы адкрыцця ў Нігерыі зборачнай вытворчасці беларускіх трактароў і сэрвісных цэнтраў.

Беларускі бок запрасіў прадстаўнікоў Прагрэсіўнай асацыяцыі ўсіх фермераў Нігерыі наведаць Беларусь для ўдзелу ў 31-й Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Белагра-2021», якая пройдзе ў г. Мінску з 1 па 5 чэрвеня 2021 г.