:

Страта грамадзянства Рэспублікі Беларусь

 

У адпаведнасці з артыкулам 19 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» грамадзянства Рэспублікі Беларусь страчваецца:

з прычыны паступлення асобы на вайсковую службу, службу ў паліцыю, органы бяспекі, юстыцыі ці іншыя дзяржаўныя органы замежнай дзяржавы пры адсутнасцi падстаў, прадугледжаных артыкулам 20 Закона;

па заяве бацькоў (адзiнага з бацькоў) у адносiнах да дзiцяцi, якое набыло разам з грамадзянствам замежнай дзяржавы грамадзянства Рэспублiкi Беларусь. Страта грамадзянства Рэспублікі Беларусь дзіцем ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў дапускаецца толькі са згоды дзіцяці, выяўленага ў пісьмовай форме і натарыяльна засведчанага;

на падставах, прадугледжаных міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь.

На падставе Палажэння аб парадку разгляду пытанняў, звязаных з грамадзянствам Рэспублікі Беларусь, рэгістрацыя страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь з прычыны паступлення асобы на вайсковую службу, службу ў паліцыю, органы бяспекі, юстыцыі ці іншыя дзяржаўныя органы замежнай дзяржавы ажыццяўляецца як па асабістай заяве асобы, складзеным у адвольнай форме , так і па ініцыятыве Пасольства.

Пры дакументальным пацверджанні факту паступлення грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на вайсковую службу, службу ў паліцыю, органы бяспекі, юстыцыі ці іншыя дзяржаўныя органы замежнай дзяржавы Пасольства праводзіць праверку на прадмет магчымай наяўнасці падстаў, якія перашкаджаюць спыненню грамадзянства Рэспублікі Беларусь, а менавіта калі грамадзянін:

з'яўляецца абвінавачаным альбо ў адносiнах да яго ёсць абвінаваўчы прысуд суда, які ўступіў у законную сiлу i падлягае выкананню;

мае запазычанасць па падатках або іншыя непагашаныя даўгі і абавязацельствы перад Рэспублікай Беларусь, яе юрыдычнымі і фізічнымі асобамі;

не мае iншага грамадзянства цi гарантый яго набыцця.

У выпадку іх адсутнасці Пасольства выносіць заключэнне аб страце грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Рэгістрацыя страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь дзецьмі, якія набылі разам з грамадзянствам замежнай дзяржавы грамадзянства Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляецца па заяве бацькоў (адзiнага з бацькоў).

Разам з заявай прадстаўляюцца наступныя дакументы:

дакумент паўнамоцнага органа замежнай дзяржавы, які пацвярджае наяўнасць у дзіцяці грамадзянства гэтай дзяржавы;

копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;

натарыяльна засведчаная згода дзiцяцi ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў на спыненне грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Пры разглядзе заяў аб рэгістрацыі страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь дзецьмі ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў Пасольства праводзіць праверкі на прадмет магчымага наяўнасці падстаў, якія перашкаджаюць спыненню грамадзянства Рэспублікі Беларусь, а менавіта калі грамадзянін:

з'яўляецца абвінавачаным альбо ў адносiнах да яго ёсць абвінаваўчы прысуд суда, які ўступіў у законную сiлу i падлягае выкананню;

мае запазычанасць па падатках або іншыя непагашаныя даўгі і абавязацельствы перад Рэспублікай Беларусь, яе юрыдычнымі і фізічнымі асобамі;

не мае iншага грамадзянства цi гарантый яго набыцця.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь, і наяўнасці пераклада на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Па выніках разгляду заявы дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь выносяць заключэнне аб страце дзіцем грамадзянства Рэспублікі Беларусь, якое зацвярджаецца кіраўніком дыпламатычнага прадстаўнiцтва або консульскай установы або яго намеснікам.

Рэгістрацыя страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь з прычыны паступлення асобы на вайсковую службу, службу ў паліцыю, органы бяспекі, юстыцыі ці іншыя дзяржаўныя органы замежнай дзяржавы ажыццяўляецца як па асабістай заяве асобы, складзеным у адвольнай форме, так і па ініцыятыве дыпламатычнага прадстаўнiцтва або консульскай установы.

За разгляд заявы аб рэгістрацыі страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь спаганяецца консульскі збор у памеры 35 еўра.

Тэрмiн разгляду заяў аб рэгістрацыі страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь не перавышае аднаго месяца.

Па выніках разгляду матэрыялаў Пасольства паведамляе асобам аб рэгістрацыі страты імі грамадзянства Рэспублікі Беларусь і прымае неабходныя меры па канфіскацыі ў іх дакументаў, якія сведчаць пра грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці