:

Натарыяльныя дзеянні

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2004 г. «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці» і Консульскага статута Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 1996 г. № 82, службовыя асобы дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь здзяйсняюць натарыяльныя дзеянні.

Асобы, якія звярнуліся за правядзеннем натарыяльных дзеянняў, прадстаўляюць дакументы, што сведчаць iх асобу, дзеяздольнасць (грамадзянскую дзеяздольнасць), а для юрыдычных асоб — яшчэ і праваздольнасць, а таксама паўнамоцтвы на здзяйсненне такіх дзеянняў ад імя і ў інтарэсах іншых асоб.

Натарыяльнае дзеянне ажыццяўляецца пры наяўнасцi звестак i (або) дакументаў, неабходных для здзяйснення такога дзеяння, у тым ліку якія пацвярджаюць аплату консульскага збору.

Пры афармленні асобных відаў даверанасцяў альбо пасведчанні дагавораў патрабуецца прадстаўленне дадатковых дакументаў.

Усе натарыяльныя дзеянні здзяйсняюцца Пасольствам Беларусі ў Нігерыі пры асабістай прысутнасьці заяўніка.

Назва натарыяльнага дзеяння

Консульскі збор, у еўра

Пасведчанне згоды

35

Пасведчанне даверанасцяў ў дачыненні да транспартных сродкаў, у тым ліку ў парадку перадаверу:

блізкім сваякам (бацькам, дзецям, мужу і жонцы, родным братам і сёстрам, унукам, дзеду, бабулі, усынавіцелям і ўсыноўленым)

35

іншым асобам

105

Пасведчанне даверанасцяў на права карыстання, валодання і распараджэння маёмасцю, акрамя даверанасцяў, указаных у папярэднім пункце:

блізкім сваякам (бацькам, дзецям, мужу і жонцы, родным братам і сёстрам, унукам, дзеду, бабулі, усынавіцелям і ўсыноўленым)

35

іншым асобам

70

Пасведчанне іншых даверанасцяў

35

Сведчанне вернасці копій дакументаў i выпiсак з іх

35

Засведчанне сапраўднасці подпісу на дакументах, за выключэннем сапраўднасці подпісу перакладчыка (за кожны подпіс):

устаноўчых, картках для прадастаўлення ў банк

35

іншых

20

Засведчанне сапраўднасці подпісу перакладчыка на перакладах дакументаў

20

Сведчанне вернасці перакладу дакумента з адной мовы на іншую (за кожную старонку перакладу)

70

Пасведчанне фактаў знаходжання грамадзяніна ў жывых і пэўным месцы, тоеснасці грамадзяніна з асобай, адлюстраваным на фатаграфіі, часу прад'яўлення дакументаў, перадача заяў юрыдычных і фізічных асоб іншым юрыдычным і фізічным асобам, прыняцце на захоўванне дакументаў

105

Выдача дублікатаў натарыяльна засведчаных дакументаў

35



У табліцы пазначаны стаўкі консульскага збору за здзяйсненне самых распаўсюджаных натарыяльных дзеянняў. У выпадку калі неабходнае дзеянне не пазначана, неабходна ўдакладніць магчымасць яго здзяйснення і стаўку консульскага збору ў замежнай установе.

Льготы для асобных катэгорый асоб па консульскаму зборы прадугледжаны Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2009 г.

Пры выдачы асобных відаў даверанасцяў, пасведчанні дагавораў патрабуецца прадстаўленне дадатковых дакументаў.

Тэксты даверанасцяў, заяў складаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на беларускай або рускай мовах. Для папярэдняга ўзгаднення тэксту заявы альбо даверанасці рэкамендуем папярэдне пракансультавацца з консульскай службовай асобай замежныя ўстановы.

Для правядзення натарыяльных дзеянняў не прымаюцца дакументы, якія не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці:

якія маюць падчысткі, прыпіскі, закрэсленыя словы, неабумоўленыя выпраўленні;

якія выкананы з парушэннем правілаў справаводства;

якія змяшчаюць звесткі, якія ганяць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю грамадзянаў, а таксама дзелавую рэпутацыю юрыдычных асоб.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці