:

Выдача пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь

 
Пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь выдаецца ў наступных выпадках:

грамадзянам у выпадку страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або заканчэння тэрміну яго дзеяння падчас іх знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь (пералік неабходных дакументаў для афармлення тут)

непаўналетнім грамадзянам у выпадку іх нараджэння за межамі Рэспублікі Беларусь (пералік неабходных дакументаў для афармлення тут)

асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, уцекачам, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якім прадастаўлена прыстанішча ў Рэспубліцы Беларусь у выпадку страты (крадзяжу) праязнога дакумента падчас іх знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь

УВАГА!

Пасведчанне на вяртанне не дае грамадзяніну права на пражыванне на тэрыторыі Нігерыі.

Пасведчанне на вяртанне выдаецца для аднаразовага ўезду ў Рэспубліку Беларусь і не можа быць выкарыстана для выезду з Рэспублікі Беларусь.

Тэрмін разгляду заявы на выдачу пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь складае да 1 месяца.

УВАГА!

Пасля прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь ўладальніку пасведчання на вяртанне Рэспублікі Беларусь належыць на працягу 1 (аднаго) месяца звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы жыхарства.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці