Консульская служба Пасольства
Консульская служба Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Нігерыя ажыццяўляе ўвесь пералік консульскіх дзеянняў, якія прадугледжаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў краіны за мяжой.
Тэлефоны консульскай службы:
+234 809 234 9576
+234 902 692 8842
Электронны адрас: nigeria@mfa.gov.by
Консульскі прыём: панядзелак, серада, пятніца, з 09.00 да 12.00
Тэлефоны экстранай сувязі з Пасольствам: +234 809 234 9576, +234 902 692 8842 (прыём званкоў і тэкставых паведамленняў (SMS) ажыццяўляецца кругласутачна)
Да экстраных (экстрэмальных) сітуацый з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь адносяцца:
страта пашпарта (што рабіць)
страта грошай з прычыны крадзяжу
атрыманне цялесных пашкоджанняў / шпіталізацыя ў бальніцу
затрыманне / арышт кампетэнтнымі органамі Нігерыі
скананне / гібель грамадзяніна Беларусі ў Нігерыі
выпадкі гандлю людзьмі
эвакуацыя грамадзян Беларусі ў выпадку надзвычайнай сітуацыі