:

Палітычнае супрацоўніцтва

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Нігерыя усталяваны 3 жніўня 1992 г.

У снежні 2011 г. у г. Абуджы адкрыта Пасольства Рэспублікі Беларусь.

Сустрэчы і кантакты

З 1992 г. двухбаковыя палітычныя кантакты ажыццяўляліся на ўзроўні пастаянных прадстаўніцтваў пры ААН, падчас самітаў Руху недалучэння і Афрыканскага Саюза.

У траўні 2010 г. у рамках саміту “Групы пятнаццаці” ў г. Тэгеране адбылася сустрэча Першага намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сямашка У.І. з Дзяржаўным міністрам замежных спраў Нігерыі А.Хонгам.

У верасні 2011 г. у рамках юбілейнай міністэрскай сустрэчы Руху недалучэння ў г. Бялградзе, прысвечанай 50-годдзю стварэння руху, адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мартынава С.М. і Дзяржаўнага міністра замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя В.Анвуліры.

У траўні 2012 г. у рамках чарговага саміту Руху недалучэння ў      г. Шарм-Эль-Шэйху адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алейніка С.Ф. і Дзяржаўнага міністра замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя В.Анвуліры.

У ліпені — жніўні 2013 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь першага Дзяржаўнага міністра замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя В.Анвуліры.

Падчас візіту падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя аб правядзенні двухбаковых кансультацый, адбыўся першы ў гісторыі раунд кансультацый. Праведзены сустрэчы з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь У.Макеем, намеснікам Міністра В.Рыбаковым, наведаны найбуйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы Беларусі, а таксама Беларускі дзяржаўны універсітэт.

У верасні 2014 г. адбыўся першы ў гісторыі візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея У.У. у Нігерыю.

У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Міністэрства замежных спраў, ААТ «Мінскі аўтамабільны завод», ААТ «Мінскі трактарны завод», іншых беларускіх прадпрыемстваў. У рамках візіту кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства быў прыняты Прэзідэнтам Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя Г.Джонатаном. У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні актывізацыі двухбаковых сувязяў у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, ваенна-тэхнічнай і іншых галінах. Перададзена асабістае пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнка Прэзідэнту Нігерыі з запрашэннем наведаць Беларусь з афіцыйным візітам. У рамках візіту таксама адбыліся сустрэчы з Міністрам замежных спраў Нігерыі А.Валі, Саветнікам па нацыянальнай бяспецы Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя М.Дасукі і Міністрам гандлю, прамысловасці і інвестыцый Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя О.Агангай. Уручаны патэнты двум новым Ганаровым консулам Беларусі ў Нігерыі.

У красавіку 2016 года ў г. Абуджы адбыўся другі раунд беларуска-нігерыйскіх палітычных кансультацый з удзелам намесніка Міністра замежных спраў В.Б. Рыбакова. Нігерыйскую дэлегацыю на перамовах узначаліў Пастаянны сакратар Міністэрства замежных спраў Нігерыі (намеснік Міністра) Булус Зом Лола.

6-8 снежня 2021 г. адбыўся візіт у Нігерыю спецыяльнага пасланніка Кіраўніка беларускай дзяржавы Шэймана В.У. Адбыліся сустрэчы з Прэзідэнтам Нігерыі, кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта, міністрамі сельскай гаспадаркі, прамысловасці і іншымі афіцыйнымі асобамі.

22 верасня 2023 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алейніка С.Ф. з Міністрам замежных спраў Нігерыі Юзуфам Тугарам падчас мерапрыемстваў 78-й сесіі Генасамблеі ААН у Нью-Йорку.

7-12 ліпеня 2024 г. адбыўся візіт у Беларусь Першай лэдзі Нігерыі А.Цінубу для ўдзелу ў XXXIII Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў якасці ганаровага госця. Адбылася сустрэча з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнку.

22-23 чэрвеня 2025 г. адбыўся візіт у Нігерыю Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Каранкевіча У.М. і Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Рыжанкова М.У. Праведзена ўрачыстая цырымонія перадачы беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання. З нігерыйскага боку ў ёй прынялі ўдзел Прэзідэнт Нігерыі Б.Цінубу, Федэральны міністр сельскай гаспадаркі і харчовай бяспекі Нігерыі А.К'яры, вядучыя міністры краіны і губернатары шэрагу штатаў.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці