:

Экспарт прамысловых тавараў у Нігерыю

Пры экспарце тавараў на рынак Нігерыі неабходна ўлічваць, што згодна з праграмай ацэнкі адпаведнасці стандартам Нігерыі (SON Conformity Assessment Programme – SONCAP) імпартаваныя тавары, падкантрольныя сістэме SONCAP, павінны быць правераны на прадмет адпаведнасці нігерыйскіх стандартам якасці для допуску на рынак. Сертыфікат адпаведнасці SONCAP (SC) з'яўляецца абавязковым для мытнага афармлення тавараў у адпаведнасці з патрабаваннямі імпарту Федэральнага ўрада Нігерыі.

Сістэма SONCAP распаўсюджваецца на ўсе імпартуемыя тавары, за выключэннем наступных катэгорый: харчовыя тавары, лекі і медыкаменты, хімікаты, якія выкарыстоўваюцца як сыравіна для вытворчасці, прадукцыя ваеннага прызначэння, тавары, класіфікаваныя як кантрабанда Федэральным урадам Нігерыі, былыя ва ўжыванні тавары, акрамя аўтамабіляў. Заяўка на рэгістрацыю падаецца непасрэдна вытворцам тавару, а ў выпадку яго знаходжання за межамі Нігерыі – ад асобы зарэгістраванай у Нігерыі кампаніі або фiзiчнай асобы, надзеленых вытворцам адпаведнымі паўнамоцтвамі.

Больш падрабязную інфармацыю аб працэдуры ацэнкі адпаведнасці ў Нігерыі, схемах яе ажыццяўлення (Route A, B, C), а таксама аб працэсе атрымання неабходных для імпарту сертыфікатаў можна даведацца ў Арганізацыі стандартызацыі Нігерыі (Standards Organisation of Nigeria – SON): https://son.gov.ng, а таксама ў міжнародных акрэдытаваных фірмах (Independent Accredited Firm — IAF).

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці