:

Палітычнае супрацоўніцтва

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Гана усталяваны 5 чэрвеня 1992 г.

Інтарэсы Беларусі ў Гане прадстаўляе Пасольства Беларусі ў Нігерыі, інтарэсы Ганы ў Беларусі — Пасольства Ганы ў Расіі.

У 2010, 2011, 2012, 2013 гг. адбыліся візіты ў Гану беларускіх дэлегацый на чале з памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па асобых даручэннях Шэйманам В.В.

У лютым 2016 г. у рамках 52-й Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы адбылася сустрэча кіраўніка МЗС Беларусі Макея В.В. з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Ганы. Х. Цеттэ.

У красавіку 2016 г. у г. Аккра адбыўся першы раўнд беларуска-ганскіх двухбаковых палітычных кансультацый; беларускую дэлегацыю на перамовах узначаліў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Рыбакоў В.Б.

У кастрычніку 2017 года у г. Мінску адбылася першая канферэнцыя ганаровых консулаў Беларусі, у якой прыняў удзел Ганаровы консул Беларусі ў Гане Кабіна Адэ Кокер.

У жніўні 2018 г. у г.Мінску адбыўся другі раунд беларуска-ганскіх кансультацый паміж МЗС. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас, ганскую — намеснік Міністра замежных спраў і рэгіянальнай інтэграцыі Чарльз Авірэду.

У ходзе кансультацый былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, сучасны стан і перспектывы развіцця беларуска-ганскага дыялогу, у тым ліку на высокім узроўні, экспарт беларускіх паслуг у сферы адукацыі і медыцыны, магчымасці пашырэння дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін.

24 верасня 2025 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь М.У. Рыжанкова з Міністрам замежных спраў і рэгіянальнай інтэграцыі Рэспублікі Гана Самуэлем Акудзета Аблаквай падчас мерапрыемстваў 80-й сесіі Генасамблеі ААН у Нью-Йорку.

3-5 сакавіка 2026 г. адбыўся візіт у Гану дэлегацыі на чале з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Рыжанковым М.У. у мэтах актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва. Праведзены сустрэчы з Прэзідэнтам Ганы Джонам Драмані Махамай (пацвердзіў гатоўнасць наведаць Беларусь з афіцыйным візітам 5-9 чэрвеня 2026 г.), Міністрам замежных спраў і рэгіянальнай інтэграцыі С.А. Аблаквай, Міністрам гандлю, аграбізнесу і прамысловасці Э.Офасу-Аджарэ і намеснікам Міністра харчавання і сельскай гаспадаркі Д.Думела.

5-9 чэрвеня 2026 г. адбыўся дзяржаўны візіт у Беларусь Прэзідэнта Ганы Д.Д. Махама, афіцыйнай і бізнес-дэлегацыі гэтай афрыканскай краіны. 8 чэрвеня прайшлі перагаворы лідэраў дзвюх краін. Аляксандр Лукашэнка і Джон Драмані Махама дамовіліся аб актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва. Прэзідэнт Ганы наведаў Міжнародную выставу «БЕЛАГРА», азнаёміўся з беларускай сельгастэхнікай і тэхналогіямі ў галіне сельскай гаспадаркі, уключаючы вытворчасць малочнай і мясной прадукцыі. Адбыўся Беларуска-Ганскі бізнес-форум, прынялі ўдзел каля 150 прадстаўнікоў бізнесу. Падпісана некалькі важных сумесных дакументаў. Чакаецца, што ў бліжэйшай перспектыве пачне працаваць сумесны міжурадавы камітэт па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Бакі пачалі фарміраванне дарожнай карты двухбаковага супрацоўніцтва.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці