:

Пасол

Вячаслаў Станіслававіч Брыль

Нарадзіўся 16 лютага 1967 г. у г.Брэсце, Рэспубліка Беларусь.

Скончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга палітэхнічны інстытут, спецыяльнасць — аўтаматызацыя і комплексная механізацыя машынабудавання (1991 г.).

1985 – 1987    служба ў Савецкай Арміі

1991 – 1996    праца ў міжнародных камерцыйных структурах

1996 – 1997    віцэ-прэзідэнт сумеснага прадпрыемства «Каруна СБС Лимитед», г.Мінск

1998 – 2001    дырэктар прадпрыемства  «Ямалнефтегаздобыча», г.Мінск

2003 – 2011    дырэктар замежнага прадпрыемства  «Джи2Экс Девелопмент Сервисиз», г.Мінск

2011 – 2013    дырэктар прыватнага замежнага прадпрыемства «Навагейт», г.Мінск

с 2013 г.    праца ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце, г.Мінск

2013 – 2014    дырэктар прыватнага выставачнага ўнітарнага прадпрыемства «Белинтерэкспо» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, г.Мінск

2014 – 2018    намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, г.Мінск

с 26 чэрвеня 2018 г.    указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Нігерыя, Рэспубліцы Гана (па сумяшчальніцтве), Рэспубліцы Камерун (па сумяшчальніцтве)

с 18 верасня 2018 г.    указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кот-д'Івуар (па сумяшчальніцтве)

1 лістапада 2018 г.    уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя Мухамаду Бухары

25 красавіка 2019 г.    уручыў копіі даверчых грамат міністру замежных стасункаў Камеруна Лежэну Мбелла Мбелла

9 верасня 2019 г.    уручыў копіі даверчых грамат намесніку міністра замежных спраў і рэгіянальнай інтэграцыі Ганы Чарльзу Авірэду

10 верасня 2019 г.    уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Ганы Н.Акуфа-Адда

20 красавіка 2021 г.  уручыў копіі даверчых грамат Міністру замежных спраў Кот-д'Івуара К.К. Камары
 
Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Валодае англійскай мовай.
Жанаты, мае сына і дачку.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці