Пасол
Вячаслаў Станіслававіч Брыль
Нарадзіўся 16 лютага 1967 г. у г.Брэсце, Рэспубліка Беларусь.
Скончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга палітэхнічны інстытут, спецыяльнасць — аўтаматызацыя і комплексная механізацыя машынабудавання (1991 г.).
1985 – 1987 служба ў Савецкай Арміі
1991 – 1996 праца ў міжнародных камерцыйных структурах
1996 – 1997 віцэ-прэзідэнт сумеснага прадпрыемства «Каруна СБС Лимитед», г.Мінск
1998 – 2001 дырэктар прадпрыемства «Ямалнефтегаздобыча», г.Мінск
2003 – 2011 дырэктар замежнага прадпрыемства «Джи2Экс Девелопмент Сервисиз», г.Мінск
2011 – 2013 дырэктар прыватнага замежнага прадпрыемства «Навагейт», г.Мінск
с 2013 г. праца ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце, г.Мінск
2013 – 2014 дырэктар прыватнага выставачнага ўнітарнага прадпрыемства «Белинтерэкспо» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, г.Мінск
2014 – 2018 намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, г.Мінск
с 26 чэрвеня 2018 г. указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Нігерыя, Рэспубліцы Гана (па сумяшчальніцтве), Рэспубліцы Камерун (па сумяшчальніцтве)
с 18 верасня 2018 г. указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кот-д'Івуар (па сумяшчальніцтве)
1 лістапада 2018 г. уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя Мухамаду Бухары
25 красавіка 2019 г. уручыў копіі даверчых грамат міністру замежных стасункаў Камеруна Лежэну Мбелла Мбелла
9 верасня 2019 г. уручыў копіі даверчых грамат намесніку міністра замежных спраў і рэгіянальнай інтэграцыі Ганы Чарльзу Авірэду
10 верасня 2019 г. уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Ганы Н.Акуфа-Адда
20 красавіка 2021 г. уручыў копіі даверчых грамат Міністру замежных спраў Кот-д'Івуара К.К. Камары
Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Валодае англійскай мовай.
Жанаты, мае сына і дачку.