:

40 год аварыі на Чарнобыльскай АЭС

26.04.2026 г.

26 красавіка – Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай аварыі. Сёння спаўняецца 40 гадоў. Усё чалавецтва ў гэты дзень успамінае пра Чарнобыль, пра тых, хто, не шкадуючы жыцця і здароўя, спыніў радыяцыйную стыхію і прадухіліў вялікую бяду.

Абвяшчэнне Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 26 красавіка Міжнародным днём памяці аб чарнобыльскай аварыі -важны ўклад у захаванне памяці аб страшнай трагедыі і бясстрашных подзвігах.

У выніку выбухаў на 4-м энергаблоку рэактар быў цалкам разбураны. Аварыя суправаджалася пажарамі і выкідамі радыеактыўных рэчываў. Радыёактыўнае воблака прайшло над СССР, Скандынавіяй, Усходняй Еўропай і закранула больш за 20 краін. Забруджванне тэрыторыі Беларусі склала 23% агульнай плошчы. Каля 35% чарнобыльскіх выпадзенняў цэзія-137, асноўнага радыенукліду, які фарміруе дозу апраменьвання насельніцтва, прыйшлося на тэрыторыю Беларусі.

Пройдзены значны шлях ад правядзення тэрміновых ахоўных мер, рэабілітацыі пацярпелых тэрыторый да выканання мерапрыемстваў па іх адраджэнню.

Адна з важнейшых задач — павышэнне эфектыўнасці медыцынскага забеспячэння ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі, асабліва дзяцей, якія пражываюць на забруджаных тэрыторыях. Бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне штогод атрымліваюць каля 90 тыс. чалавек, у т.л. 80 тыс. дзяцей.

Чатыры дзесяцігоддзі Беларусь крок за крокам аднаўляла жыццё на пацярпелых тэрыторыях, прарабіўшы складаны шлях ад ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі да адраджэння і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця пацярпелых рэгіёнаў.

За гэты перыяд выканана 6 дзяржаўных праграм, фінансаванне якіх склала значную частку бюджэту краіны. Пераадоленне наступстваў чарнобыльскай аварыі стала задачай дзяржаўнай значнасці. Пытанні жыццядзейнасці насельніцтва на пацярпелых тэрыторыях пастаянна знаходзяцца ў сферы ўвагі заканадаўчай і выканаўчай улады, Прэзідэнта. Плошча забруджвання тэрыторыі Беларусі цэзіем-137 зменшылася ў 1,8 раза.

Мінула ўжо 40 гадоў з моманту чарнобыльскай аварыі. Мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне памяці, “чарнобыльскай” культурнай спадчыны – неабходны як даніна павагі мужнасці і подзвігу, як перасцярога для будучых пакаленняў.

Памяць аб наступствах аварыі на Чарнобыльскай АЭС неабходна назаўжды захаваць для людзей як бясцэнны ўрок і перасцярогу будучым пакаленням. Важна, каб пра чарнобыльскую трагедыю памяталі не толькі грамадзяне дзяржаў, якія прынялі на сябе асноўны ўдар аварыі, але і ўсю сусветную супольнасць.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці