Аб сустрэчы Пасла В.Брыля з міністрам горнаруднай, нафтавай прамысловасці і энергетыкі Кот-д’Івуара М.Кулібалі
20.06.2022 г.20.06.2022 адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Нігерыі і па сумяшчальніцтве ў Кот-д’Івуары В.Брыля з міністрам горнаруднай, нафтавай прамысловасці і энергетыкі Кот-д’Івуара Мамаду Кулібалі.
У ходзе сустрэчы івуарыйскі бок праявіў цікавасць да кар'ернай тэхнікі беларускай вытворчасці для патрэб горназдабываючай прамысловасці з арганізацыяй цэнтраў сэрвіснага абслугоўвання на тэрыторыі краіны.
Бакі таксама абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў нафтахімічным сектары ў такіх галінах як нафтаразведка, здабыча нафты, забяспечанне бяспекі нафтаправодаў, трэнінг персаналу па пытаннях папярэджання надзвычайных сітуацый на нафтаправодах.