:

Аб сустрэчы з рэктарам Нацыянальнага адкрытага універсітэта

11.08.2022 г.

10 жніўня ў рамках правадзімай Пасольствам працы па развіцці супрацоўніцтва ў галіне адукацыі паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Нігерыя праведзена сустрэча з рэктарам Нацыянальнага адкрытага універсітэта прафесарам Алуфемi Петэрсам.

Нацыянальны адкрыты універсітэт з'яўляецца найбуйнейшай установай вышэйшай адукацыi Нігерыі, якая мае філіялы ва ўсіх 36 штатах. Усяго на базе ўніверсітэта навучаецца больш за пяцьдзесят тысяч студэнтаў.

Падчас мерапрыемства бакі абмеркавалі магчымасць актывізацыі міжвузаўскага супрацоўніцтва, а таксама стварэння сумесных з беларускімі ўніверсітэтамi праграм навучання нігерыйскіх грамадзян.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці