Аб сустрэчы Пасла з Міністрам замежных спраў Нігерыі
13.09.2024 г.13 верасня 2024 г. адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Нігерыі Вячаслава Брыля з Міністрам замежных спраў Нігерыі Юсуфам Майтама Тугарам.
Перададзена асабістае пасланне Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова у адрас нігерыйскага міністра.
У ходзе сустрэчы абмеркаваны стан міжмідоўскага ўзаемадзеяння і перспектыўныя напрамкі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя ў розных галінах, а таксама пытанні, якія датычацца падрыхтоўкі магчымых візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях.
Выказана гатоўнасць правядзення двухбаковых мерапрыемстваў па лініі міністэрстваў замежных спраў дзвюх краін.
Акрамя таго, бакі намецілі канкрэтныя крокі адносна фарміравання дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва.