:

Аб сустрэчах Пасла В.Брыля ў Міністэрстве замежных спраў і Гандлёва-прамысловай палаце Кот-д’Івуара

21.06.2022 г.

21 чэрвеня 2022 г. Пасол Беларусі ў Нігерыі і ў Кот-д’Івуары па сумяшчальніцтве В.Брыль сустрэўся з намеснікам Генеральнага сакратара Міністэрства замежных спраў Кот-д’Івуара Капелецьенам Саро.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны стан і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва. Івуарыйскі бок інфармаваў аб тым, што раней перададзены яму праект мемарандума аб заснаванні механізма палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін знаходзіцца на фінальнай стадыі ўзгаднення. Бакі таксама дамовіліся аб далейшай узаемнай падтрымцы на пляцоўках міжнародных арганізацый.

Акрамя таго, Пасол В.Брыль сустрэўся з прэзідэнтам Гандлёва-прамысловай палаты Кот-д’Івуара Фаманам Турэ.

На сустрэчы абмеркаваны магчымасці абмену візітамі бізнес-колаў Беларусі і Кот-д’Івуара, а таксама запланаванае падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж гандлёва-прамысловымі палатамі абедзвюх краін.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці