Аб сустрэчы Пасла В.Брыля з Дзяржаўным міністрам замежных спраў Нігерыі
21.04.2022 г.21 красавіка адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Нігерыі Брыля В.С. з Дзяржаўным міністрам замежных спраў Нігерыі Зубаірам Дада.
Падчас мерапрыемства бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін. Нігерыйскі бок падтрымаў прапанову аб стварэнні Міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву і падпісанні дагавора аб супрацоўніцтве ў галiне прамысловай кааперацыі.
Акрамя таго, нігерыйскі бок пацвердзіў гатоўнасць працягнуць работу па ўдасканаленні дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін. У найбліжэйшы час у адрас Рэспублікі Беларусь будуць накіраваны прапановы па шэрагу пагадненняў аб супрацоўніцтве ў галіне інвестыцый і таксама па лініі Міністэрстваў юстыцыі абедзвюх краін.
Дзяржаўным міністрам была выказана падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь па ўрэгуляванні рэгіянальных канфліктаў і наладжванні партнёрскіх адносін на раўнапраўнай і ўзаемавыгаднай аснове.
Пасол Брыль В.С. пацвердзіў гатоўнасць Рэспублікі Беларусь прыняць дэлегацыю Міністэрства замежных спраў Нігерыі з мэтай правядзення 3-га раўнда палітычных кансультацый.