Аб сустрэчы з рэктарамі ўніверсітэтаў Нігерыі
20.11.2020 г.20 лістапада ў рамках падрыхтоўкі да падпісання міжурадавага пагаднення аб супрацоўніцтве ў вобласцi адукацыі адбылася сустрэча прадстаўнікоў Пасольства і рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Нігерыі. У мерапрыемстве таксама прынялi ўдзел прадстаўнікі ўніверсітэтаў горада Абуджы, штатаў Бенуэ, Іма, Тараба і Экiцi. Бакамі дасягнута дамоўленасць аб магчымай арганізацыі сумеснага з беларускімі ўніверсітэтамі навучання нігерыйскіх грамадзян.
