Аб сустрэчы Пасла з Міністрам сельскай гаспадаркі і харчовай бяспекі Нігерыі
14.08.2024 г.12 жніўня 2024 г. адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Нігерыі Вячаслава Брыля з Міністрам сельскай гаспадаркі і харчовай бяспекі Нігерыі Абубакарам Кіяры.
Бакі абмеркавалі стан і далейшыя крокі па рэалізацыі Дарожнай карты па ўмацаванні партнёрства ў галіне сельскай гаспадаркі і харчовай бяспекі, а таксама іншыя тэмы двухбаковага супрацоўніцтва. Была адзначана станоўчая дынаміка ў частцы выканання першачарговых задач Дарожнай карты. Пацверджана неабходнасць далейшай інтэнсіфікацыі двухбаковых ўзаемаадносін.