:

Аб удзеле Пасольства ў святкаванні Сусветнага дня дзіцяці

22.11.2025 г.

22 лістапада 2025 г. у г. Абуджа Пасольства Рэспублікі Беларусь па запрашэнні прадстаўнікоў International Community School прыняло ўдзел у святкаванні Сусветнага дня дзіцяці.

Мерапрыемства стала асаблівай магчымасцю для вучняў паказаць іх творчасць і ўменні, адзначыць багацце культурнай разнастайнасці розных краін, уключаючы Рэспубліку Беларусь.

Вучні, якія прадстаўлялі Беларусь падрыхтавалі танец, пашылі нацыянальныя касцюмы, упрыгожылі стэнд з беларускім ручніком, сувенірамі і сімволікай Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі свята мелі магчымасць пакаштаваць традыцыйныя беларускія стравы: дранікі, запечаная бульба, хатнія каўбаскі, грэчку і кісель.

Беларуская культура выклікала асаблівую цікавасць гасцей дзякуючы яркім касцюмам, духмянай кухні і цёплай атмасферы.

Святкаванне Сусветнага дня дзіцяці стала незабыўнай падзеяй, якая аб'яднала школу і дазволіла кожнаму адчуць сябе часткай вялікай і дружнай міжнароднай супольнасці.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці