:

Тарыфнае і нетарыфнае рэгуляванне ў Нігерыі

У аснове класіфікацыі тавараў Нігерыі ляжыць міжнародная гарманізаваная сістэма апісання і кадавання тавараў (коды HS). Увазныя мытныя пошліны ўсталёўваюцца Адзіным знешнім тарыфам (Common External Tariff – CET Tariff), з якім можна азнаёміцца на сайце Мытнай службы Нігерыі (https://customs.gov.ng/?page_id=3127).

Рэалізацыя дзяржаўнай знешнеэканамічнай палітыкі Нігерыі таксама ажыццяўляецца праз прымяненне мер нетарыфнага рэгулявання (ўвядзенне забаронаў і (або) часовых абмежаванняў на імпарт асобных катэгорый тавараў, прымяненне квот, ліцэнзаванне, тэхнічнае рэгуляванне і інш.). Поўны спіс тавараў, забароненых да ўвозу на тэрыторыю Нігерыі, размешчаны на сайце Мытнай службы Нігерыі (https://customs.gov.ng/?page_id=3075).

Прымаючы да ўвагі членства Нігерыі ў Эканамічнай супольнасці краін Заходняй Афрыкі (ECOWAS), неабходна ўлічваць, што ўся прадукцыя, імпартаваная на тэрыторыю дадзенай супольнасці, акрамя ўвазной мытнай пошліны абкладаецца дадатковым зборам у памеры 0,5% (https://www.ecowas.int/doing-business-in-ecowas/vat-customs/).

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці