:

Палітычнае супрацоўніцтва

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Гана усталяваны 5 чэрвеня 1992 г.

21 мая 2013 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Нігерыя і Рэспубліцы Гана (па сумяшчальніцтве) Бяскосты В.В. уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Гана Джону Драмані Махаме.

У 2010, 2011, 2012, 2013 гг. адбыліся візіты ў Гану беларускіх дэлегацый на чале з памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па асобых даручэннях Шэйманам В.В.

У лютым 2016 г. у рамках 52-й Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы адбылася сустрэча кіраўніка МЗС Беларусі Макея В.В. з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Ганы. Х. Цеттэ.

У красавіку 2016 г. у г. Аккра адбыўся першы раўнд беларуска-ганскіх двухбаковых палітычных кансультацый; беларускую дэлегацыю на перамовах узначаліў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Рыбакоў В.Б.

У кастрычніку 2017 года у г. Мінску адбылася першая канферэнцыя ганаровых консулаў Беларусі, у якой прыняў удзел Ганаровы консул Беларусі ў Гане Кабіна Адэ Кокер.

У жніўні 2018 г. у г.Мінску адбыўся другі раунд беларуска-ганскіх кансультацый паміж МЗС. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас, ганскую — намеснік Міністра замежных спраў і рэгіянальнай інтэграцыі Чарльз Авірэду.

У ходзе кансультацый былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, сучасны стан і перспектывы развіцця беларуска-ганскага дыялогу, у тым ліку на высокім узроўні, экспарт беларускіх паслуг у сферы адукацыі і медыцыны, магчымасці пашырэння дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін.

10 верасня 2019 г. Пасол Беларусі ў Рэспубліцы Гана па сумяшчальніцтве В.Брыль уручыў даверчыя граматы прэзідэнту Ганы Н.Акуфа-Адда.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці