Супрацоўніцтва ў галіне адукацыі
Беларуска-нігерыйскае супрацоўніцтва ў галіне адукацыі развіваецца даволі актыўна. З 1965 года ў Беларусі навучаліся нігерыйскія спецыялісты по наступным накірункам падрыхтоўкі: медыцына, машынабудаванне, архітэктура, электраэнергетыка, металлаапрацоўка, інфарматыка.
У сакавіку 2005 года ў рамках візіту Пасла Нігерыі ў Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтву) у г.Мінск быў падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Урадам штата Байелса Нігерыі ў галіне падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй.
У верасні 2007 г. намеснік губернатара штата Байелса наведаў Беларусь для правядзення перамоваў з кіраўніцтвам ВНУ, у якіх навучаліся студэнты з вышэйназванага штата, а таксама сустрэч з нігерыйскімі студэнтамі. У сакавіку 2008 года з аналагічнымі мэтамі дэлегацыя на чале з Міністрам адукацыі штата Байелса наведала Беларусь.
У кастрычніку 2017 года адбыўся візіт ў Нігерыю делегацыі БДУІР на чале з прарэктарам Нікульшыным Б.В. Была дасягнута дамоўленасць аб стварэнні на базе каледжа “Яндутсэ” ў г.Кано сумеснага факультэту даўніверсітэцкай падрыхтоўкі з удзелам БДУІР, а таксама быў падпісан Мемарандум аб паразуменні паміж дзвюма навучальнымі ўстановамі.
У рамках паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі ў снежні 2019 г. Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь праведзены ў Нігерыі Дні беларускай адукацыі. У ходзе згаданага мерапрыемства адбылася сустрэча намесніка Міністра адукацыі Рудага С.В. з Міністрам адукацыі Нігерыі М. Адаму Адаму. Прадстаўнікамі беларускіх устаноў адукацыі праведзены прэзентацыі і выстава адукацыйных паслуг.