Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва
Нігерыя на сённяшні дзень з'яўляецца найбуйнейшай эканомікай на Афрыканскім кантыненце па аб'ёме ВУП у абсалютным выразе, а таксама найбуйнейшай краінай па насельніцтве (182,2 млн. чалавек) і адной з найбагацейшых дзяржаў афрыканскага кантынента па прыродных рэсурсах.
Нігерыя таксама найбуйнейшы вытворца нафты ў Афрыцы і ўваходзіць у пяцёрку вядучых сусветных экспарцёраў звадкаванага прыроднага газу, што дазваляе ёй ўтрымліваць штогадовы прырост ВУП у сярэднім на ўзроўні 7%. У Эканамічнай супольнасці заходнеафрыканскай дзяржаў Нігерыя займае высокае становішча і з'яўляецца рухаючай сілай рэгіянальнай інтэграцыі ў Афрыцы. Таксама краіна нарошчвае гандаль з краінамі БРЫКС.
Асноўныя сектары эканомікі краіны падзелены наступным чынам: 28,7% ВУП сфармаваў прамысловы сектар, 15,7% — сельская гаспадарка, 55,6% — сфера паслуг.
Паліўна-энергетычны комплекс выступае лідэрам нігерыйскай эканомікі. На сённяшні дзень больш за 80% дзяржаўнага бюджэту фарміруецца за кошт нафтагазаздабыўнага сектара. Аднак, на фоне рэзкага падзення коштаў на нафту на сусветных рынках, назіраецца зніжэнне эканамічнага росту з-за недастаткова сфармаванай дыверсіфікаванай эканамічнай мадэлі.
Разам з гэтым улады краіны спрабуюць прыцягнуць замежныя інвестыцыі для вырашэння наспелых ўнутраных праблем, у сувязі з чым звяртаюцца да шматлікіх прэферэнцый у адміністратыўнай, падатковай, мытнай, прыватна-партнёрскай сферах, што робіць Нігерыю яшчэ больш прывабнай краінай для замежных інвестараў.
З пункту гледжання беларускай эканомікі Нігерыя з'яўляецца перспектыўным, хуткарослым і ёмістым рынкам збыту і стратэгічным гандлёва-эканамічным партнэрам на афрыканскім кантыненце.
Стабільнасць яе эканомікі, высокія тэмпы росту насельніцтва, а таксама ранні этап развіцця рынку прывялі да актыўнага ўмацавання пазіцый на міжнароднай эканамічнай арэне. Відавочна, што попыт на тавары і паслугі ўнутры краіны ў бліжэйшыя гады будзе расці. На такім фоне Рэспубліка Беларусь сістэмна і дынамічна падыходзіць да развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Нігерыяй.
Вялікай папулярнасцю ў Нігерыі працягваюць карыстацца беларускія трактары і грузавая аўтатэхніка. У некаторых рэгіёнах краіны беларускія трактары працуюць з 1980-х гадоў. Вядзецца праца па стварэнні на тэрыторыі Нігерыі станцый тэхнічнага абслугоўвання і складоў запасных частак ААТ «МТЗ». Прапрацоўваецца праект па стварэнні зборачнай вытворчасці беларускай трактарнай і аўтамабільнай тэхнікі. Мяркуецца, што прадукцыя ствараемай зборачнай вытворчасці, а таксама пастаўляныя гатовыя вырабы будуць рэалізоўвацца не толькі на ўнутраным рынку Нігерыі, але і на рынках бліжэйшых краін — Ганы, Сенегала, Кот-д`Івуара, Камеруна, Малі.
Дынаміка гандлю паміж Рэспублікай Беларусь
і Федэратыўнай Рэспублікай Нігерыя (млн. долараў ЗША)
Год |
Абарот |
Экспарт |
Імпарт |
Сальда |
2012 год |
36,9 |
17,6 |
19,3 |
-1,7 |
2013 год |
50,4 |
31,4 |
19,0 |
12,4 |
2014 год |
27,4 |
20,9 |
6,5 |
14,4 |
2015 год |
33,7 |
30,5 |
3,2 |
27,3 |
2016 год |
19,3 |
10,1 |
9,2 |
0,9 |
2017 год |
27,0 |
22,0 |
5,0 |
17,0 |
2018 год |
38,8 |
31,0 |
7,8 |
23,2 |
2019 год |
11,8 |
9,5 |
2,3 |
7,2 |
2020 год |
8,5 |
6,3 |
2,2 |
4,1 |
2021 год |
7,8 | 5,6 | 2,2 | 3,4 |
За 2021 год экспарт беларускіх тавараў у Нігерыю склаў 5,6 млн. долараў, тэмп — 88,2%. Асноўныя экспартныя пазіцыі: нафтапрадукты, калійныя ўгнаенні, кіслоты полікарбонавыя, друкаваная прадукцыя.
Імпарт склаўся на ўзроўні 2,2 млн. долараў, тэмп — 112,4%. Асноўная таварная пазіцыя — каўчук.