Гісторыя пасольства
Гісторыя Пасольства
5 снежня 2011 года — Амбасада Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Нігерыя пачала сваю дзейнасць
15 мая 2012 года — Амбасада Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Нігерыя пачала функцыянаваць у асобным офісным будынку па адрасу 1866, Deng Xioping Street, Plot 2148, Asokoro, Abuja
17 мая 2012 года — Пасол Беларусі Бяскосты В.В. уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Федэратыўнай Рэспубліцы Нігерыя Г.Джонатану
3 ліпеня 2012 года — адбылося афіцыйнае адкрыццё Пасольства
14 снежня 2012 года — Пасол Беларусі Бяскосты В.В. уручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Рэспублікі Камерун П.Мукока Бонжа
20 сакавіка 2013 г. — Пасол Беларусі Бяскосты В.В. уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Габонскай Рэспублікі А.Б. Андзімбе
21 мая 2013 г. — Пасол Беларусі Бяскосты В.В. уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Гана Д.Д. Махаме
29 ліпеня — 1 жніўня 2013 г. — адбыўся першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт у Рэспубліку Беларусь афіцыйнай нігерыйскай дэлегацыі на чале з Першым дзяржаўным міністрам замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя В. Анвуліры
5 лістапада 2013 г. — Пасол Беларусі Бяскосты В.В. уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Гамбія Я. Джаме
26 лістапада 2013 г. — Пасол Беларусі Бяскосты В.В. уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Тагалезскай Рэспублікі Ф.Э. Гнассінгбе
8 — 9 верасня 2014 г. — адбыўся першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт у Федэратыўную Рэспубліку Нігерыя афіцыйнай беларускай урадавай дэлегацыі на чале з міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макеем У.У.
4 — 5 красавіка 2016 г. — візіт у г. Абуджу беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам Міністра замежных спраў Рыбаковым В.Б. для ўдзелу ў другім раундзе кансультацый паміж МЗС